Слухайце 20 кастрычніка

У чацвер, 20 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – музычныя творы Майкла Олдфілда;
- у 02:00 – фартэпіянныя транскрыпцыі Феруча Бузоні;
- у 06:10 – песні ў выкананні Юрыя Антонава;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Пятра Лешчанкі;
- у 07:55 – вершы Віктара Гардзея;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 8:25 і 13:05 – песні айчынных аўтараў;
- у 08:45 – працяг твора Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыка Яўгена Глебава, Клаўдзіа Мантэвердзі, Іагана Себасцьяна Баха, Пятра Падкавырава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Сазан “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – Сімфонія “Хафнер” Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Бенджамін Херман;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – кіраўнік народнага ансамбля танца “Белая Русь” Анатоль Карповіч;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная спадчыне швейцарскага педагога Іагана Песталоцы;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – музыка Галіны Гарэлавай, Яўгена Паплаўскага і Сяргея Янковіча ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Радыёпартацыя”, “Афіша”;
- у 17:00 – вакальны цыкл Франца Шуберта “Цудоўная млынарка”;
- у 19:00 – раннія сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хто ведае дарогу да ракі” (частка 1);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Led Zeppelin;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы беларускіх оперных спевакоў.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.