Слухайце ў аўторак, 29 верасня

28.09.2020 

У аўторак, 29 верасня, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Білі Холідэй;
- у 02:00 – творы дацкага кампазітара Нільса Гадэ;
- у 06:10 – кампазіцыі аркестра Глена Мілера;
- у 09:00 – музыку Пятра Чайкоўскага, П’етра Масканьі і Джузэпэ Вердзі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі, Зіновія Бабія, Валерыя Кучынскага і Ірыны Журынай;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Польскамоўная беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Першае выданне Габрыэлі Пузыні па-беларуску”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Палёт”;
- у 15:30 – фрагменты оперы Джорджа Гершвіна “Поргі і Бес”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Алеся Карлюкевіча “Прыгоды Шубуршуна”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і прадстаўніцай “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” Настассяй Глушко;
- у 17:30 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра гультая;
- у 21:10 – творчасць расійскага аўтара Ірыны Грыбулінай;
- у 22:15 – музыку італьянскага кампазітара Людавіка Эйнаудзі;
- у 23:30 – творы італьянскага скрыпача і кампазітара Джузэпэ Тарэлі.