Слухайце ў эфіры 26 мая

25.05.2022 

Чацвер, 26 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – ф'южн-гурт Brecker Brothers;

- у 02:00 – фартэпіянны цыкл Роберта Шумана “Карнавал”;

- у 06:10 – запісы Юрыя Антонава;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: супраца Ісака Любана і Адама Русака для фільма “Гадзіннік спыніўся апоўначы” ;

- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы “Тэа-джаза” Леаніда Уцёсава;

- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Алеся Пісьмянкова;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: карэйскі кампазітар Yiruma;

- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: спявае з.а.РБ Тамара Раеўская;

- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;

- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Людвіга ван Бетховена і Рыкарда Дрыга;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;

- у 11:30 – першая і другая сюіты “Пер Гюнт” Эдварда Грыга;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Пэры Кома;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць – навуковы сакратар Інстытута гісторыі НАН РБ, кандыдат гістарычных навук Павел Трубчык;

- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”;

- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;

- у 15:15 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Мара”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Янкі Маўра “ТВТ”;

- у 17:00 – творы Фелікса Мендэльсона;

- у 19:00 – Канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра маленькага Піка”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Леанід Барткевіч;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: спявае народны артыст Расіі Эдуард Пелагейчанка

У праграме магчымы змены.