Слухайце ў панядзелак, 17 лютага

16.02.2020

У панядзелак, 17 лютага, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку Астара П’яцолы;
- у 06:10 – запісы канадскага спевака Даніэля Лавуа;
- у 09:00 – музыку Аляксандра Барадзіна, Вольфганга Амадэя Моцарта, Пятра Чайкоўскага і Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – старадаўнюю музыку з рэпертуару Валерыя Жывалеўскага;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – дырэктар Выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Беларускія народныя танцы”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч, тэма “Кітайская чайная цырымонія”;
- у 15:30 – Сюіту “Музыка феерверку” Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і куратарамі выставы Лазара Хідэкеля ў Нацыянальным мастацкім музеі Кацярынай Ізафатавай і Маяй Кацнэльсон;
- у 17:30 – сюіту Каміля Сен-Санса “Карнавал жывёл”;
- у 19:00 – канцэрт аб’яднанага хору Беларускага радыё і тэлебачання і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра мядзведзіка, які любіў плакаць”;
- у 21:10 – творчасць грузінскай эстраднай выканаўцы Гюлі Чахелі;
- у 22:15 – мелодыі амерыканскага кінакампазітара і дырыжора Джона Таўнера Уільямса;
- у 23:30 – Санату для віяланчэлі і фартэпіяна Сяргея Рахманінава.