"Сніўся мне сон": па матывах вершаў Канстанцыі Буйло

25.11.2021

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прапануе сваім наведвальнікам праграму "Сніўся мне сон" у межах праекта "Сустрэчы ля каміна", якая адбудзецца 26 і 28 лістапада. Лірычныя творы Канстанцыі Буйло прагучаць у выкананні маладых артыстаў у суправаджэнні "купалаўскага аркестра". Расказвае прэс-сакратар тэатра Ганна Кавалёва.

Фота - kupalauski.by