“Соф’я Гальшанская” адкрые новы сезон у музычным тэатры

28.07.2016

11 верасня новы сезон адкрые Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Заслона ўзнімецца над спектаклем-лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі – мюзіклам Уладзіміра Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская”. Паказ прымеркаваны да юбілею мастацкага кіраўніка тэатра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Адама Мурзіча. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Міхаіл Кавальчык. Да канца года музычны тэатр абяцае паказаць дзве прэм’еры – балет Пятра Чайкоўскага “Лебядзінае возера” і мюзікл Кіма Брэйтбурга “Джэйн Эйр”.

Фота: obzor.lt