Спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Івана Айвазоўскага

Да юбілею Нацыянальны мастацкі музей Беларусі падрыхтаваў выставачны праект “Айвазоўскі і марыністы”. Акрамя жывапісу і графікі вядомага майстра, у экспазіцыі работы яго вучняў: Льва Лагорыа, Габрыэла Касэсі і сучаснікаў — Аляксея Багалюбава, Паўла Тызенгаўза, Мікалая Дубоўскага і іншых. Работы узяты як з пастаянай экспазіцыі, так з запаснікаў і прыватных калекцый. Пра актуальнасць Айвазоўскага і канцэпцыю праекта - загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы музея Дзмітрый Салодкі.

Фота: artmuseum.by