Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

19.06.2024

Да гэтай даты прымеркаваны ўрачыстыя мерапрыемствы ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музеі-дачы Васіля Быкава» – «Чатыры дні. Памяці Быкава». Васіль Быкаў – пісьменнік-франтавік, аўтар знакамітых твораў «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Знак бяды», «Жураўліны крык» і іншых. У рамках праекта «Чатыры дні. Памяці Быкава»  – літаратурныя сустрэчы, экскурсія-лекцыя, літаратурна-мастацкі пленэр. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Князева.
Вялікая ўвага будзе нададзена і юным наведвальнікам, каб яны ведалі айчынную класіку, знакавыя імёны, выхоўваліся на лепшых прыкладах літаратуры. Адзначыла загадчык аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна.

Фота - sputnik.by