Споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі!

25.06.20 

115 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі адзначылі ў Беларусі. Першы верш ён напісаў у 19 гадоў і неўзабаве пасля гэтага пераехаў у Мінск і паступіў у БДУ на літаратурна-лінгвістычны факультэт. Пайшоў на фронт добраахвотнікам, працаваў у рэдакцыях ваенных газет разам з Максімам Танкам, Кандратам Крапівой і іншымі паэтамі. Падчас вайны ў Петруся Броўкі выйшлі два зборнікі. Найбольшую вядомасць атрымалі яго вершы "Пахне чабор", "Калі ласка", "Александрына", "Надзя-Надзейка". Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прапанаваў запіс голасу пісьменніка. Ён ўспамінаў сваё дзяцінства.

Фота http://vitvesti.by/