Споўнілася 80 гадоў з дня трагедыі ў вёсцы Дальва

20.06.2024

19 чэрвеня 1944 года паселішча было спалена разам з жыхарамі падчас карнай аперацыі «Баклан». На месцы былой вёскі ў памяць аб яе жыхарах узведзены мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс «Дальва». Там адбыўся мітынг-рэквіем, на якім пабывала карэспандэнтка Алеся Давідовіч.