"Стан закаханасці": першая выстава мастачкі Вольгі Каваленка

16.06.2021

Выстава Вольгі Каваленка “Стан закаханасці” працуе ў сталічнай бібліятэцы №15. Гэта першая персанальная экспазіцыя мастачкі. Акрамя карцін, увазе наведвальнікаў ‒ казка з яркімі малюнкамі, прыдуманая, напісаная і намаляваная Вольгай Каваленка. Дзяўчына скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, малюе алеем і акрылам.

Сяброўка Вольгі Аксана Пагодзіна натхнілася работамі і напісала тры трэкі для экспазіцыі.

Выстава адкрыта да 30 чэрвеня.