Стартавала рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці"

10.12.2020

У Беларусі стартавала акцыя "Нашы дзеці". Сёлета падзея юбілейная. Яе ладзяць 25-ты раз."У параўнанні з 1995 годам,  калі Міністэрства абароны ўпершыню атрымала даручэнне правесці акцыю, у Беларусі значна змянілася структура аховы дзяцінства", – адзначыла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.

Ужо шмат гадоў да акцыі далучаецца Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Штогод яго супрацоўнікі ладзяць выязныя падзеі, а таксама прымаюць дзяцей на сваёй пляцоўцы. "Сёлета некаторыя ўрачытасці зладзяць анлайн",  расказала загадчыца аддзела Наталля Камзалава.

Акцыя "Нашы дзеці" працягнецца да 10 студзеня.

Фота: braslav-star.by