Стартаваў фінал рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года"

22.09.2020

У Беларусі стартаваў фінал рэспубліканскага конкурсу майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года". Прафесійнае спаборніцтва ладзіцца раз на тры гады і праходзіць пад патранатам Міністэрства адукацыі. Удзел прымаюць работнікі сферы адукацыі не залежна ад кваліфікацыйнай катэгорыі і працоўнага стажу. Як адзначыў намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай, "конкурс дае магчымасць раскрыцца новым педагагічным талентам, паказаць новую педагагічную практыку".

З сённяшняга дня пачаліся асноўныя выпрабаванні фіналу. Пазмагаюцца 56 педагогаў, якія перамаглі ў абласных і Мінскім гарадскім этапах. Прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Галіна Нікалаенка распавяла, што ў праграме творчага спаборніцтва ‒ самапрэзентацыя удзельнікаў, урокі ў незнаёмых класах, майстар-класы.

29 верасня вызначацца 8 суперфіналістаў конкурсу. Імя пераможцы стане вядома 2 кастрычніка, напярэдадні прафесійнага свята – Дня настаўніка.

Фота: zviazda.by