«Старыя песні на новыя галасы». Канцэрт памяці Уладзіміра Мулявіна

15.02.2024

Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт памяці выдатнага музыканта, легендарнага песняра Уладзіміра Мулявіна «Старыя песні на новыя галасы». Праграму падрыхтаваў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча. Расказаў аб праекце дырэктар калектыву Барыс Ліўшыц.
За дырыжорскім пультам праграмы – яскравы музыкант, заслужаны артыст Беларусі, маэстра Аляксандр Крамко.

Фота - philharmonic.by