Страчаны свет яўрэйскіх мястэчак – на выставе жывапісу Юрыя Крупянкова

28.01.2020

У сталічнай галерэі Універсітэт культуры адкрыта выстава Юрыя Крупянкова. Гэта серыя карцін, прысвечаных страчанаму свету яўрэйскіх мястэчак. Шэраг палотнаў – на тэму Халакосту. Яны адрозніваюцца іншай каляровай гамай і настроем, кантрастуюць з карцінамі мірнага жыцця. Працягвае аўтар жывапісных работ.

Светлым сумам прасякнуты палотны, героі якіх – шавец,  кравец, музыкант, крамніца. Выстава “Старонкі памяці. Маё мястэчка” – частка вялікага праекта Юрыя Крупянкова "Ціхая мелодыя нашых мястэчак", які раней прэзентавалі ў шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Працягвае куратар выставы Юрый Абдурахманаў.

Экспазіцыя адкрыта ў сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” да пятніцы. У канцы лета – пачатку восені яе можна ўбачыць у Гродне.

Фота: sb.by