"Студзеньскія музычныя вечары" хутка пачнуцца ў Брэсце

05.01.2020

Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце стаў сапраўдным святам, з якога пачынаецца новы год у культурным жыцці. Форум пройдзе 9-12 студзеня - ужо 32-гі раз. Большасць удзельнікаў з 10 краін у Брэст прыедуць ўпершыню. "Так, зорка ўкраінскай оперы Тарас Штонда і камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выступяць на вечары-адкрыцці Міжнароднага фестывалю", - паведаміла мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр форуму, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Лілія Батырава.

Фота: tomin.by