Стварэнне граматыкі і папулярызацыя мовы за мяжой ‒ адны з кірункаў, у якіх працуюць мовазнаўцы

19.02.2021

21 лютага ў свеце адзначаць Дзень роднай мовы. Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук працягвае працу над выданнямі, якія спрыяюць нармалізацыі беларускага слова і фіксацыі яго асаблівасцей. Мовазнаўцы падрыхтавалі пераклад шасці законаў Грамадзянскага кодэкса, таксама ў продажы хутка з’явіцца беларуска-кітайскі слоўнік. Аб працы над граматыкай раскажа загадчыца аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства Валянціна Русак.

Нацыянальны інстытут адукацыі спрыяе развіццю беларускай мовы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Летась правялі конкурс “Беларусь і Кітай. Мост у будучыню”, у якім прынялі ўдзел беларусы і кітайцы. Конкурс скіраваны на пазнанне народамі адным аднаго праз рускую і беларускую мовы. Пра іншыя праекты раскажа начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Вячаслаў Караткевіч.

Фота: osh.by