Сучаснае прачытанне "Трох мушкецёраў" прапануе Музычны тэатр

21.09.2021

23 і 24 верасня ў Беларускім музычным тэатры – прэм'ера мюзікла "Тры мушкецёры". У аснове спектакля – п'еса Марка Разоўскага. Шахматы – адзін з галоўных вобразаў пастаноўкі. Харэаграфія спектакля сучасная, бо гледачы перанясуцца на паказ мод. Расказвае рэжысёр Валерыя Чыгілейчык.

Гука-шумавая палітра мюзікла заснавана на гульні артыстаў. Толькі грук і стрэлы ў запісе, усё астатняе выконвае аркестр. "Музычнае суправаджэнне нумароў падкрэсліць думку пра тое, што наша жыццё – гульня",  распавёў дырыжор-пастаноўшчык Юрый Галяс.

Фота: sb.by