Сумесныя беларуска-расійскія выставачныя праекты абмеркавалі ў Мінску

01.12.2020

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшло дыскусійна-выставачнае мерапрыемства "Роля расійскай і беларускай культур у захаванні гістарычнай памяці супраць фальсіфікацыі гісторыі". У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі вядучых музеяў Беларусі і Расіі. Выступоўцы абмеркавалі сумесныя выставачныя праекты.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі мае дамовы аб супрацоўніцтве з вялікай колькасцю расійскіх музеяў, сярод якіх сядзіба “Абрамцава”, музей Паленава і Разанскі мастацкі музей, Пермская мастацкая галерэя. Пра самыя значныя праекты расказвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Святлана Анейка.

З расійскімі ўстановамі цесна супрацоўнічае і Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. З некаторымі музеямі яго звязваюць кароткатэрміновыя праекты, з іншымі – доўгае партнёрства, як, напрыклад, з установамі Валагодскай вобласці. Працягвае дырэктар Брэсцкага краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў.

Фота: belta.by