Сустракаем пятніцу, 21 лютага, разам з "Культурай"

20.02.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 21 лютага, прапануе:
- у 00:04 – запісы гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;
- у 02:00 – мелодыі Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 06:10 – музычныя творы савецкага кампазітара Аскара Фельцмана;
- у 09:00 – музыку Мікалая Аладава, Аляксандра Аляб’ева, Габрыеля Фарэ, Пабла Сарасатэ;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – скрыпічныя п’есы Пабла Сарасатэ;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава (да юбілею актрысы);
- 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Дырыжор Міхаіл Фінберг (да дня яго нараджэння)”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка на тэму “Роля пісьменніка ў захаванні і развіцці роднай мовы” (да Міжнароднага дня роднай мовы);
- у 15:30 – запісы беларускага лютніста Юрыя Дубнавіцкага;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырэктарам Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Глебам Лапіцкім;
- у 17:30 – запісы Расійскага квартэта саксафаністаў;
- у 19:00 – канцэрт піяніста Кіта Армстранга і “Шуман-квартэта”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Дзяніску і сінічку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Алега Міцяева;
- у 22:15 – мелодыі Антоніа Вівальдзі;
- у 23:30 – запісы Джорджэ Мар’янавіча.