Сустрэча з Барысам Бартфельдам адкрые міжнародны праект “Літаратурны глобус”

13.03.2017

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў чацвер прэзентуе міжнародны праект “Літаратурны глобус”. Ён, як і ўсе сёлетнія падзеі ўстановы, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Пра гэта па тэлефоне Уладзіміру Трапянку расказала загадчык аддзела навуковай прапаганды літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч.