Сустрэча з нагоды Дня памяці ахвяр блакады Ленінграда адбылася ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

08.09.2020

79 гадоў таму – 8 верасня 1941-га – пачалася блакада Ленінграда. Сёння дзень памяці яе ахвяр. З гэтай нагоды ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшло спецыяльнае мерапрыемства. Яно адбылося пры ўдзеле грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда". Гасцямі сустрэчы сталі блакаднікі, ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. У рамках падзеі ўвазе наведвальнікаў музей прэзентаваў тэматычную выставу, падрыхтаваную з матэрыялаў фондаў.

Расказвае загадчыца аддела ваенна-франтавой гісторыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Святлана Прыбыш.

Фота: theoryandpractice.ru