Сусветны дзень паэзіі правядуць у мінскім Доме Масквы

21.03.2019

Сёння Мінск другі раз далучыцца да IV Міжнароднага фестывалю “Сусветны дзень паэзіі”. Падзея ладзіцца па выніках паэтычнага конкурсу на інтэрнэт-партале ryfma.com. Да 1 сакавіка любы рускамоўны аўтар свету мог падаць заяўку. З Мінска прыйшло 95, дзесяць лепшых паэтаў атрымаюць сёння вечарам узнагароды. Да ўрачыстасці могуць далучыцца ўсе, хто цікавіцца культурай і паэзіяй. Працягвае куратар форуму Ганна Бухта.

Свята завершыцца заўтра лекцыямі і майстар-класамі па сучаснай паэзіі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Фота: vk.com