25.06.2021
Заўтра ў філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ‒ мемарыяльным запаведніку “Ляўкі” ‒ адбудзецца свята "Купала заўсёды ў сэрцы маім". У творчай праграме прымуць удзел пісьменнікі, музыканты, музычныя калектывы Аршаншчыны. Спецыяльны госць свята – экс-саліст ансамбля "Песняры" Аляксандр Віслаўскі, які выступіць з праграмай на словы Янкі Купалы "Для Бацькаўшчыны". Рэпартаж Маргарыты Прохар.
Фота: kupala-museum.by