Свята "Купалле" пройдзе ў Шклоўскім раёне 11-12 ліпеня

09.07.2020

У гэтыя выхадныя аграгарадок Александрыя ў Шклоўскім раёне адзінаццаты раз прыме рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"). Урачыстая цырымонія адкрыцця запланаваная а 17-й. Гала-канцэрт "Мая Александрыя" пачнецца на галоўнай пляцоўцы ў 21.30 і завершыцца феерверкам. На сёлетнім гала-канцэрце ў незвычайным апмлуа вядучага выступіць акцёр Уладзімір Гасцюхін. Чакаюцца прызнаныя і маладыя артысты эстрады. 

Падрабязнасці праграмы раскрывае начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга.

Фота: kupalle.by