Свята Перамогі сустракаем з "Культурай"!

08.05.2020

У святочную суботу, 9 мая, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку Сяргея Рахманінава і Аляксандра Скрабіна;
- у 02:00 – скрыпічныя санаты Карла Марыі фон Вэбера;
- у 06:10 – песні пра вайну і Перамогу з рэпертуару Валерыя Кучынскага;
- у 07:15 – вершы айчынных паэтаў пра боль і жах вайны, імкненні да міру;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: успаміны пра вайну;
- у 08:05 – старадаўнія вальсы і маршы;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кнігі да 75-годдзя Вялікай Перамогі;
- у 09:20 – музыку Міхаіла Глінкі ў выкананні піяністкі Ірыны Шумілінай;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Таісы Бондар;
- у 10:05 – знаёмства з народнымі майстрамі з рэгіёнаў;
- у 10:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Радавыя” па п’есе Аляксея Дударава (да 75-годдзя Вялікай Перамогі, 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама інсцэніраванае апавяданне Івана Навуменкі “Рэйкі”;
- у 12:05 – сустрэчу са старшынёй Беларускага нацыянальнага культурнага цэнтра “Світанак” у Ташкенце Святланай Дудзюк;
- у 12:30 – канцэртную праграму “Поле памяці” з песень беларускіх кампазітараў;
- у 13:00 – сустрэчу з кампазітарам, народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным (да 75-годдзя Вялікай Перамогі);
- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic baroque orchestra, а таксама запісы Тэры Калье;
- у 16:15 – беларускія народныя казацкія песні;
- у 17:00 – сустрэчу з акцёрам Мікітам Герашчанкам;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 19:00 – героіка-музычную камедыю Рыгора Суруса “Судны дзень” паводле п’есы Андрэя Макаёнка “Трыбунал”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра матылька, які тупнуў нагой (частка 1);
- у 21:10 – песні ваенных гадоў і пра вайну;
- у 21:30 – апавяданне Барыса Мікуліча “Зорка”;
- у 22:00 – музыку Рудольфа Кельтэрборна;
- у 23:00 – фрагмент “Ленінградскай сімфоніі” Дзмітрыя Шастаковіча.
Віншуем усіх з Днём Перамогі!

У нядзелю, 10 мая, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – творы кампазітара Уладзіміра Мартынава;
- у 06:10 – запісы беларускага гітарыста Яўгена Грыдзюшкі;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Аляксея Пысіна;
- у 08:05 – сюіты да спектакля “Пелас і Мелізанда” з музыкай Габрыеля Фарэ;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – гаворку пра кнігі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, а таксама агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – папулярную класічную музыку;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Таісы Бондар (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў ваеннае дзяцінства родных айчынных творцаў;
- у 11:15 – запісы заслужаных артыстаў Беларусі Тамары Раеўскай і Юрыя Смірнова;
- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку і Анголу;
- у 12:30 – старонкі творчасці Эйтара Віла-Лобаса;
- у 13:00 – успаміны пра спевака Міхаіла Дружыну;
- у 14:05 – мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі, а таксама запісы “Модэрн Джаз Квартэта”;
- у 16:15 – гаворку са спявачкай і мастаком Наталляй Сухой;
- у 17:00 – гаворку з прадпрымальніцай Ганнай Брэцкай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Эдзі Рознера і яго джаз-аркестра;
- у 19:00 – радыёспектакль “Незамужняя ўдава”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра матылька, які топнуў нагой (працяг);
- у 21:10 – песні кампазітара Аляксея Экімяна;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: навелу “Аповесць пра соль” Івы Андрыча;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Біруза”;
- у 23:00 – творы Сяргея Танеева.