30.06.2025
Сёння завяршаецца месяц гісторыка-культурнага турызму. Чэрвень падарыў шмат магчымасцей правесці час пазнавальна і пры гэтым добра адпачыць. Так, яркай падзеяй стаў брэндавы фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі». Смаргонь лічыцца радзімай абаранкаў – традыцыі іх выпякання, унікальныя рэцэптуры захаваліся да нашых дзён. У суботу гасцям свята прапанавалі не толькі пакаштаваць і набыць, але і самастойна прыгатаваць. Таксама ў праграме былі выступленні творчых калектываў, тэатралізаваныя нумары, майстар-класы па лепцы з гліны сімвала горада – мядзведзя. Пакаштавала абаранкі і наша карэспандэнт Ксенія Сітнік.