28.01.2025
Кітайскі Новы год – адно з самых важных свят у Паднябеснай. У 2025-ым яно прыпадае на 29 студзеня, менавіта з гэтага часу лічыцца, што пачынаецца год Змяі. Свята зачароўвае сваімі традыцыямі, яркімі фарбамі і глыбокай сімволікай. Падрабязней пра адметнасці свята вясны расказвае супрацоўніца Медыякарпарацыі Кітая Вольга Гальпяровіч.