Святочная праграма да 95-годдзя Аляксандра Зацэпіна

27.10.2021

Сёлета класік расійскага песеннага мастацтва, народны артыст Расійскай Федэрацыі Аляксандр Зацэпін адзначае свой юбілей, 95 гадоў. Гэта цудоўны майстар, таленавіты творца, на музыцы якога вырасла не адно пакаленне гледачоў. Сёння ўвечары святочную праграму, прысвечаную юбілею Аляксандра Зацэпіна рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча, якая адбудзецца ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У праграме прагучаць самыя папулярныя, "залатыя" хіты таленавітага кампазітара. Пра адметнасці канцэрта распавёў дырыжор аркестра Аляксандр Крамко.

Фота - smotrim.ru