Святочны канцэрт да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі

10.12.2021

Заўтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра, класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Выдатны паэт ХХ стагоддзя Максім Багдановіч пакінуў нашчадкам вялікую творчую спадчыну, якая стала натхненнем для многіх беларускіх аўтараў, музычныя творы якіх і прагучаць у святочным канцэрце. Канцэрт рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, за дырыжорскім пультам маэстра Аляксандр Крамко. Вось што расказалі аб праекце дырэктар калектыву Барыс Ліўшчыц і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко.

Фота - teatr.by