Святочныя эфіры канала "Культура"

28.12.2021 

Сёлета канал "Культура" адзначае 20-годдзе. У першыя дні новага года ў эфіры пройдзе радыёакцыя "Лепшае канала "Культура" – у святочным эфіры". Рэдактары праграм узгадаюць усё самае цікавае і вартае ўвагі, што было зроблена на канале за мінулыя гады.
Сімфанічны аркестр і хор Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюць святочны канцэрт, які прагучыць у эфіры 1 студзеня 2022 года. Расказвае дырыжор сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Высоцкі.

Фота - tvr.by