02.05.2025
Заўтра ў Бабруйску адбудзецца насычаная праграма, прысвечаная святкаванню Дня Перамогі. Жыхароў і гасцей горада чакае ўрачыстае адкрыццё парку Перамогі, канцэрты калектываў мастацкай творчасці. Кульмінацыяй стане ваенна-гістарычная рэканструкцыя, якая ўпершыню пройдзе не на тэрыторыі Бабруйскага раёна, а ў самім горадзе – на пляцоўцы каля Лядовага палаца. Падрабязнасці ў рэпартажы Ксеніі Сітнік.
Фота - bobrlife.by