Святочныя выхадныя з каналам "Культура"

06.03.2020

У суботу, 7 сакавіка, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы вакальнага ансамбля “Свінгл сінгерс”;

- у 02:00 – мелодыі Пятра Чайкоўскага;

- у 06:10 – Пятую сімфонію Густава Малера;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Яўгеніі Янішчыц;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: знаёмства з творчасцю Данскога казачага хору і яго кіраўніком Сяргеем Жаравым;

- у 08:05 – творы Фрыдэрыка Шапэна;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”;

- у 09:20 – старадаўнія вальсы;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Насты Кудасавай;

- у 10:05 – радыёпадарожжа ў славуты гарадскі пасёлак Мір;

- у 10:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Апошні шанц” па п’есе Васіля Быкава (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – праект “Планета “Культура” з гаворкай пра жаночыя святы на планеце;

- у 12:30 – гаворку пра фестываль “Вялікапосныя канцэрты”;

- у 13:00 – сустрэчу з актрысай тэатра і кіно, заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Юліяй Шпілеўскай;

- у 14:05 – канцэрт ірланскіх ансамбляў старадаўняй музыкі “La Tempersa” i “Celtic Band”, а таксама калекцыю мелодый у выкананні Джэймса Браўна; 

- у 16:15 – “Гасцінец” з традыцыйнымі запісамі гукання вясны;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госця студыі – актрыса тэатра і кіно Алена Дуброўская;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: першую частку оперы Жоржа Бізэ “Кармэн”, запісаную на Мінскім міжнародным калядным оперным форуме ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2019 года. У галоўнай ролі – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра тое, як каханне можа цуды зрабіць”;

- у 21:10 – запісы песень і музыкі Васіля Раінчыка;

- у 21:30 – апавяданне “Восень мая доўгая” Марыі Вайцяшонак;

- у 22:00 – запісы бельгійскай скрыпачкі Сесіль Брашэ;

- у 23:00 – балетную музыку Ігара Стравінскага. 

 

У нядзелю, 8 сакавіка, слухайце святочны эфір канал “Культура”, прысвечаны Міжнароднаму дню жанчын. Прапануем: 

- у 00:04 – запісы японскай піяністкі Кейка Мацуі;

- у 01:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Апошні шанц” па п’есе Васіля Быкава (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё і 75-годдзя Перамогі);

- у 06:10 – песні ў выкананні Ігара Талькова;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Раісы Баравіковай;

- у 08:05 – першую частку Санаты Фелікса Мендэльсона;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – пра навінкі кнігавыдавецтваў і агляд свежага нумара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”;

- у 09:20 – запісы альтысткі Лючыі Ластаўкі;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Насты Кудасавай (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з вядучай Наталляй Сіроткай і загадчыцай кафедры праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій БДУІР Наталляй Лапіцкай;

- у 11:15 – канцэрт-прысвячэнне жанчынам ад Акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 12:05 – “Кругасвет” з уяўным падарожжам у Турцыю;

- у 12:30 – канчэрта гроса Арканджэла Карэлі;

- у 13:00 – сустрэчу з творчасцю Тамары Ніжнікавай;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Orpheo 55”, а таксама калекцыю мелодый у выкананні Шырлі Бэсі;

- у 16:15 – размову з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель;

- у 17:00 – гаворку з выкладчыцай БДУ Ксеніяй Мартуль пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Мусліма Магамаева;

- у 19:00 – радыёверсію спектакля “Рамэа і Джульета” па аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” Святланы Чарнай “Сварка на градцы”;

- у 21:10 – музычныя творы ў выкананні Мэрылін Манро, Арэты Франклін, Эдзін Піяф, Ганны Герман і Ціны Цёрнер;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне “Дзядзька Іван” Алены Васілевіч;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Лесвіца”;

- у 23:00 – прэлюдыі Аляксандра Скрабіна.