Сёння 100 гадоў з дня нараджэння архітэктара Георгія Заборскага

11.11.2019

Сто гадоў таму нарадзіўся Георгій Заборскі ‒ вядомы беларускі архітэктар. Па яго праектах у Мінску ўзведзена частка вуліцы Леніна, будынкі сувораўскага ваеннага вучылішча, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, сталічнага кінатэатра "Піянер", дома-музея Якуба Коласа. Георгія Заборскага называлі і бацькам беларускага вясковага дойлідства. За забудову вёскі Верцялішкі ў Гродзенскай вобласці яму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Таксама архітэктар ‒ аўтар абеліска Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску. Вось што ўспамінаў сам творца пра знакавыя работы і адкрыццё манумента, што адбылося з удзелам партыйнага дзеяча Васіля Казлова. Запіс прапанаваў Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

Фота: news.tut.by (Георгій Заборскі ‒ у цэнтры)