Сёння 115 гадоў з дня нараджэння Стэфаніі Станюты

13.05.2020

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння актрысы, народнай артысткі Савецкага Саюза Стэфаніі Станюты. У юнацтве трапіла ў Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, пасля аддана служыла Купалаўскаму тэатру. Ёй былі падуладныя характарныя, камедыйныя і драматычныя ролі. Адметную інтэпрэтацыю ім надавалі выразнасць слова, жэста і мімікі, уменне карыстацца іроніяй і гратэскам. Гледачам запомніліся вобразы Марылі ў “Раскіданым гняздзе”, Рыпіны ў “Плачы перапёлкі”, Алены ў “Салаўі” і іншыя. Паслухаем успаміны Стэфаніі Станюты пра найбольш важныя работы. Запіс прапанаваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

Фота: belta.by