Сёння культурная грамадскасць адзначае Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

23.04.2024

Да гэтай даты ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар «Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі». Удзельнікі – кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, супрацоўнікі бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў краіны. Расказаў намеснік генеральнага дырэктара-дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка.
Падчас мерапрыемстваў адбудзецца культурна-асветніцкая акцыя «Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», перадача правоў на выкарыстанне лічбавых копій рукапісаў нот і кніжных выданняў аўтара.

Фота з адкрытых крыніц