Сёння на сцэне Мінскага гарадскога палаца культуры адбылося ўрачыстае закрыццё VII Міжнароднага дзіцячага тэатральнага форуму «Крокі»

27.03.2024

У фестывалі прынялі ўдзел юныя артысты з Беларусі, Расіі, Малдовы і Узбекістана. Гран-пры атрымаў музычна-паэтычны спектакль «Кадзіш» паводле паэмы Аляксандра Галіча Дзіцячага тэатра аўтарскай песні «Рапсодыя» музычнай школы імя Яўгена Догі  з  Кішынёва.  Першыя ўражанні пасля ўзнагароджвання  ад мастацкага кіраўніка калектыву, выкладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Малдова Наталлі Барабаншчыкавай.