Сёння студэнты Мінскай духоўнай семінарыі аддзялення царкоўных мастацтваў наведалі Дом Радыё

31.01.2024

Госці азнаёміліся з працай у прамым эфіры ў студыях Першага Нацыянальнага канала і канала «Культура», пабывалі на рэпетыцыі хору і аркестра Белтэлерадыёкампаніі, пабачылі працу ў гуказапісных студыях. Сваімі ўражаннямі падзялілася куратар рэгенцкай спецыялізацыі аддзялення царкоўных мастацтваў Мінскай духоўнай семінарыі Ірына Цімашэнкава.