Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт «Трыумф гармоніі»

28.02.2024

Праект прэзентуе аматарам высокай музыкі заслужаны калектыў краіны Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова. У праграме прагучаць творы замежных аўтараў розных эпох у выкананні запрошаных салістаў, лаўрэатаў міжнароднных конкурсаў. Расказаў аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор камернага аркестра, маэстра Яўген Бушкоў.

Фота - philharmonic.by