Сёння ў Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе лекцыя генеральнага дырэктара Наўгародскага музея-запаведніка Сяргея Бруна

09.10.2025

Падчас свайго выступлення мастацтвазнаўца раскажа пра адметнасці наўгародскай іконы XIII–XVI стагоддзяў. Таксама зверне ўвагу на агульныя рысы ў мастацтве іканапісу нашых краін. Лекцыя – гэта працяг цеснага супрацоўніцтва паміж музейнымі ўстановамі Мінска і Ноўгарада, адзначае Сяргей Брун.

Фота: uchkombel.by