28.05.2026
Экспазіцыя прысвечана Дню абароны дзяцей і прадстаўляе работы Мінскай студыі «Майстэрня ілюстратараў» і мастацкай студыі «Yellow room» (г. Смалявічы). Гэта творы юных аўтараў, што паказваюць сваё бачанне свету – яркае, маляўнічае і добрае, а таксама сюжэтныя карціны, створаныя на аснове прыдуманых дзецьмі казак. Расказала загадчык сектара мастацкіх выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вікторыя Харытонава.
