20.06.2024
Праект ладзіцца сумесна з Нацыянальным архівам, мае на мэце паказ хронікі, фарміраванне гістарычнай свядомасці. Экспазіцыя праз дакументы, кнігі, дзённікі баявых дзеянняў паказвае галоўную падзею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – аперацыю «Баграціён». Расказала вядучы метадыст сектара кніжных выстаў Надзея Кірчанка.
Сярод экспанатаў выставы вялікая частка – кнігі, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння мае вялікі фонд мастацкай і дакументальнай літаратуры. Адзначыла бібліёграф сектара кніжных выстаў Святлана Зайко.
Фота - nlb.by