Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Мова ваеннай ілюстрацыі»

08.02.2024

Выстава пройдзе ў межах праекта «Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі». Яна прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У экспазіцыі будуць размешчаны  агітацыйныя і сатырычныя плакаты, партызанскія замалёўкі, а таксама арыгіналы ілюстрацый да твораў ваеннай тэматыкі, выкананыя беларускімі аўтарамі, натхнёныя подзвігам нашага народа, станковая графіка і скульптура. Расказала куратар праекта, загадчык сектара мастацкіх выстаў бібліятэкі Вікторыя Харытонава.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі шмат увагі надае адлюстраванню падзей Вялікай Айчыннай вайны, нашай  гістарычнай памяці. Адзначыла супрацоўнік сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Зайко.

Фота - nlb.by