Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выставачны праект «100 гадоў камсамолу Заходняй Беларусі»

12.03.2024

Экспазіцыя прымеркавана да стагоддзя ўтварэння Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Сёлета адзначаецца 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Немалую ролю для гэтай даты ўнесла і моладзь, кожнае наступнае пакаленне якой справамі даказвала сваё адзінства і прыхільнасць да ідэі пабудовы беларускай дзяржавы. Яскравым прыкладам для маладых беларускіх патрыётаў розных пакаленняў служылі камсамольцы Заходняй Беларусі. Расказвае куратар праекта, беларускі гісторык, калекцыянер, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў.