Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі пакажуць оперу Пучыні "Тоска"

27.01.2022

Гэта вялікая гісторыя кахання, здрады, самаахвяравання, якую выдатны кампазітар увасобіў у оперным жанры. "Тоска" ужо больш за стагоддзе хвалюе сэрцы гледачоў цудоўнай музыкай і сваёй шчымлівай, кранальнай гісторыяй. У гэтым спектаклі адбудзецца дэбют маладой салісткі тэатра Марыі Галкінай, якая выйдзе на сцэну тэатра ў партыі Тоскі.

Сёння ўвечары ў оперы Пучыні "Тоска" прыме ўдзел і вядомы выканаўца, народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў.

Фота - bolshoibelarus.by