27.03.2025
З нагоды гэтай падзеі ў Мінску адгрымеў Адкрыты фестываль-конкурс сучаснага мастацтва «Першая ступень», прысвечаны тэатральнай творчасці. За тры гады ён стаў пляцоўкай для выяўлення і падтрымкі маладых акцёраў, развіцця іх здольнасцей і абмену вопытам, сустрэчы сяброў і пошуку аднадумцаў. І ўсё гэта — у сценах Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт». Сюды, на свята юных тэатралаў, завітала наш карэспандэнт Марыя Казлова.