«Танец даўжынёй у жыццё». Да 80-годдзя Валянціна Дудкевіча

19.10.2023

Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах XLIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Беларуская музычная восень» пройдзе канцэрт-віншаванне «Танец даўжынёй у жыццё», прысвечаны 80-годдзю выдатнага беларускага харэографа, мастацкага кіраўніка заслужанага калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, народнага артыста нашай краіны Валянціна Дудкевіча. Пра адметнасці канцэрта расказаў знакаміты харэограф.

Фота - sb.by