Тэатр імя Якуба Коласа працягвае прыём плакатаў для прэм’еры па творы Маркеса

03.11.2020

Да 10 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа прымае заяўкі на конкурс тэатральнага плаката. Узроставае абмежаванне ўдзельнікаў 18+. На плакаце павінны быць назва пастаноўкі – “Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі”, лагатып Коласаўскага тэатра і іншыя элементы (яны згаданыя ў палажэнні конкурсу на сайце тэатра). Расказвае адна з членаў журы, мастак-пастаноўшчык спектакля Наталля Лавіцкая-Ярмолава.

Прэм’ера спектакля “Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі” запланавана на 21 лістапада, яна прымеркавана да юбілею мастацкага кіраўніка Коласаўскага тэатра Міхася Краснабаева (5 лістапада ён адзначыць 60-годдзе). Жанр пастаноўкі вызначаны як “фантастычная гісторыя паводле аднайменнага апавядання Габрыэля Гарсіі Маркеса”.

Фота: kolastheatre.by