Тэатр "Тры-Т фармат" рыхтуецца адзначыць 10-гадовы юбілей

17.01.2022

Сёлета свой юбілей, 10 гадоў, будзе адзначаць тэатральны праект "Тры Т фармат". Сёння ў яго рэпертуары 13 спектакляў, ён супрацоўнічае з вядомымі беларускімі акцёрамі, рэжысёрамі, харэографамі, а таксама вядзе актыўную гастрольную дзейнасць, прадстаўляючы культуру Беларусі ў розных краінах свету. Днямі ён вярнуўся з гастроляў у Егіпце, дзе прэзентаваў спектакль "Княжна Мэры".

Да юбілею тэатр рыхтуе прэм’еру новага спектакля "Вішнёвы сад" паводле творы Антона Чэхава ў пастаноўцы маскоўскага рэжысёра Таццяны Самбук.

Расказвае дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра Вера Палякова.

Фота - sb.by