Тэатральны фестываль "Паралельныя светы" сёлета праходзіць анлайн

21.04.2021

X Міжнародны тэатральны фестываль “Паралельныя светы” праходзіць з 20 да 25 красавіка. Арганізатар форуму – баранавіцкая тэатр-студыя “Паралель” пад кіраўніцтвам рэжысёра Ларысы Сартаковай. Летась з-за пандэміі фестываль адмянілі, сёлета яго вырашылі правесці анлайн.

Далучыцца да паказаў можна на Youtube-канале Паралельныя светы-2021.

Фота: vk.com